Кубак дружбы Сардзінія - Беларусь

9 октября 2013
Спаборніцтвы з удзелам дэлегацыі Мінскага раёна адбыліся ў горадзе Куарту-Сант'Элена на італьянскім востраве. Праводзіліся яны па двух відах спорту. У фінале Кубка каманда Мінскага раёна па міні-футболе выйграла ў італьянскай зборнай. Аднак у пляжным валейболе перамогу ва ўсіх катэгорыях атрымала каманда Сардзініі. Да таго ж падчас двухбаковай суcтрэчы гарады дамовіліся аб ўдзеле фальклорных сардзінскіх гуртоў у беларускіх фестывалях. Таксама заключана дамоўленасць наконт маладзёжных і спартыўных абменаў.