Хто годны звання "Майстар СПА", вызначаюць у гэтыя дні ў расійскім Ейску

7 августа 2015

Там на базе навучальнага цэнтра пачаўся новы этап Міжнародных армейскіх гульняў. У конкурсе беларусы спаборнічаюць з камандамі з Расіі, Егіпта, Венесуэлы, Кітая і Пакістана. Экіпажу бронетранспарцёра трэба пераадолець паласу перашкод і, галоўнае, знішчыць паветраную мішэнь з пераноснага зенітнага ракетнага комплексу "Игла". На тое, каб знайсці і папасці ў цэль, ва ўдзельнікаў будзе ўсяго 15 секунд.

Тым часам лётчыкі, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах "Авіядартс", завяршылі практычную частку конкурсу. Беларускія вайскоўцы змагаліся ў дысцыпліне "штурмавая авіяцыя". Вынікі конкурсу "Авіядартс" падвядуць ужо заўтра.

Міжнародныя армейскія гульні - 2015 стартавалі 1 жніўня на палігоне Алабіна ў Падмаскоўі. Усяго ж спаборніцтвы праходзяць на дванаццаці палігонах Расіі.