"Крумкачы" згулялі ўнічыю з мазырскай "Славіяй"

17 мая 2017

Трэба дадаваць у рэалізацыі, працаваць над рухам, хуткасцю і агрэсіяй. Гэта заявіў паўабаронца футбольнага клуба "Крумкачы" Максім Талейка. Напярэдадні яны згулялі ўнічыю з мазырскай "Славіяй" 1:1 у заключным матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі. Каманда знаходзіцца ў псіхалагічнай яме - "Крумкачы" не могуць перамагчы ў трох турах запар.

У турнірнай табліцы "Крумкачы" на 11-м месцы. 8 балаў у актыве. У нядзелю каманда на выездзе згуляе супраць "Нёмана".