Каардынацыйная камісія ЕАК падвяла вынікі візіту ў беларускую сталіцу

3 марта 2018

Аб гатоўнасці аб'ектаў сёння гаварыла і каардынацыйная камісія ЕАК, падводзячы вынікі візіту ў беларускую сталіцу.

На працягу некалькіх дзён быў разгледжаны шэраг пытанняў, у тым ліку і ўзаемадзеянне з урадам, а таксама IT-тэхналогіі, тэлевяшчанне і шматлікае іншае. Гаспадарскі статус, па меркаваннях гасцей Мінска, дапаможа беларускай зборнай выступіць на высокім узроўні.

Златка Мацеша, намеснік старшыні каардынацыйнай камісіі ЕАК па Еўрагульнях-2019: "Складана рабіць прадказанні, у якіх відах спорту беларускія спартсмены здольныя выступіць лепш за ўсё, бо ў большасці вы традыцыйна моцныя. Але я сапраўды ведаю, што ў краіны-арганізатара заўсёды ёсць перавага хатняй пляцоўкі - бо родныя сцены дапамагаюць. Гэты фактар можа дапамагчы Беларусі ўвайсці ў пяцёрку наймацнейшых".

Акрамя таго, у дні візіту членаў каардынацыйнай камісіі ЕАК заключаная дамова з білетным аператарам, вызначаная білетная праграма на Еўрагульні і таксама вырашаныя іншыя маркетынгавыя пытанні. Усе падрабязнасці сёння ў "Панараме".