Канстанцін Сіўцоў фінішаваў пятым на шостым этапе супервеламнагадзёнкі "Джыра д'Італія"

13 мая 2016

Пераможцу Ціму Веленсу беларус на дыстанцыі 157 кіламетраў прайграў 1 хвіліну 24 секунды. У агульным заліку Сіўцоў займае дзясятую пазіцыю з адставаннем ад лідара - галандца Тома Дзюмулена - 49 секунд. Яшчэ адзін наш спартсмен Ілья Кашавой пасля шасці этапаў размясціўся на 135-м месцы.