Камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы працягваецца ў французскім Лілі

24 июня 2017

Сёння беларусы змагаюцца за медалі. У жаночым фінале ў кіданні молата выступае Ганна Малышчык. Ірына Жук паспрабуе прынесці балы камандзе ў скачках з шастом, Крысціна Ціманоўская прабяжыць у фінале стометроўкі. Тэлеканал "Беларусь 5" гэтымі хвілінамі вядзе прамую трансляцыю спаборніцтваў.