Каманда "Юнацтва" з Дзятлаўскага раёна перамагла ў "Залатой Шайбе"

21 марта 2016

Каманда "Юнацтва" з Дзятлаўскага раёна перамагла ў "Залатой Шайбе" ў малодшай узроставай групе ў дывізіёне Б. Гэта тая група, дзе гуляюць хакеісты з рэгіёнаў, дзе няма крытых штучных лядовых пляцовак, а, значыць, трэніравацца хлопцы могуць толькі ўзімку. За час турніру "Юнацтва" не здало ніводнай гульні. Другое месца занялі лельчыцкія "Зубры", трэція - спартсмены "Дзвіны" з Віцебскай вобласці.

Ліда перадала эстафету Пружанам, дзе сёння стартуюць спаборніцтвы ў старшай узроставай групе ў абодвух дывізіёнах. Пераможца стане вядомы ў нядзелю.