Каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў XII Калядным турніры сярод аматараў хакея

8 января 2016

Аншлаг і дзявяты тытул у гісторыі турніру. Каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў XII Калядным турніры сярод аматараў хакея. У фінальным матчы беларусы ва ўпартай барацьбе абгулялі хакеістаў з Фінляндыі з лікам 2:1. На хвалі добрага настрою журналісты пасля гульні прапанавалі Аляксандру Лукашэнку пагутарыць, і пакуль Кіраўнік дзяржавы ішоў да тэлекамер і мікрафонаў, юныя хакеісты папрасілі ў Прэзідэнта яго хакейную форму ў якасці сувеніраў. Прэзідэнт дзецям не адмовіў і падарыў частку амуніцыі. Адказваючы на пытанні журналістаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з кожным годам турнір набірае ўсё большую папулярнасць, аддаў належнае няўступлівасці фінскай каманды, а таксама высока ацаніў падтрымку трыбун.

Аляксандр Лукашэнка падарыў аднаму з нашых калег сваю клюшку з аўтографам. Пасля Аляксандр Лукашэнка падарыў аднаму з нашых калег сваю клюшку з аўтографам. Журналіст паабяцаў у хуткім часе выставіць хакейны атрыбут на дабрачынны аўкцыён.