Каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала перамогу ў спаборніцтвах сярод аматараў хакея на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

9 апреля 2017

Каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала перамогу ў дзясятых, юбілейных спаборніцтвах сярод аматараў хакея на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. І ў другім матчы фінальнай серыі дружына Кіраўніка дзяржавы перайграла хакеістаў Мінскай вобласці з лікам 9:4. На працягу двух дзён на лёдзе малой арэны ў Чыжоўцы ішла ўпартая барацьба да апошняй секунды.

Для каманды Прэзідэнта тытул стаў восьмым. Нагадаем, бронзавыя медалі заваявала дружына Брэсцкай вобласці.