Каманда АСДЮШАР імя Сапегі - пераможцы дзіцяча-юнацкай валейбольной лігі "Мяч над сеткай"

1 апреля 2019

Каманда АСДЮШАР імя Сапегі з Гродна - пераможцы дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі "Мяч над сеткай".  У турніры прымалі ўдзел гульцы да 13 гадоў. У фінальным этапе юныя спартсмены адной з вядучых валейбольных школ краіны атрымалі перамогі над усімі трыма сапернікамі - школьнікамі з Мінска, Глыбокага і Шуміліна.  Апошнія выйгралі серабро турніру, сталічная каманда стала бронзавым прызёрам спаборніцтваў.

Вольга Мароз, старшы трэнер зборнай Беларусі па валейболе: "Усе аднолькава памыляюцца, усе аднолькава імкнуцца. У кожнай камандзе ёсць перспектыўныя дзеці - гэта вельмі радуе. І нават гонар за валейбол. У нас не будзе праблем у будучыні, каб выгадаваць годных валейбалістаў".

Турнір "Мяч над сеткай", арганізатарамі якога з'яўляюцца Беларуская федэрацыя валейбола, Мінспорта і турызму нашай краіны, а таксама Прэзідэнцкі спартыўны клуб, праводзіцца штогод сярод хлопчыкаў і дзяўчынак у пяці ўзроставых катэгорыях.  Сёлета ў адборы на спаборніцтвы прынялі ўдзел 56  каманд з усёй Беларусі.