Каманда "МАЗ-Спортаўта" завяршае выступленне на ралі "Шаўковы шлях - 2018"

24 июля 2018

Прычына - умяшанне ў гонку арганізатараў. Яны ўнеслі карэктывы ў ход трэцяга этапа і аддалі перавагу некаторым удзельнікам гонкі. Для аднаго з чатырох беларускіх экіпажаў гэта прывяло да страты часу. Сітуацыя паўплывала на вынікі этапа і на месцы ў агульным заліку. Адзначым, летась усе тры беларускія экіпажы ўвайшлі ў топ-10 генеральнай класіфікацыі.