Хакейная школа "Дынама" падводзіць вынікі

26 мая 2016

Хакейная школа "Дынама" падводзіць вынікі - мінулы год стаў лепшым за дзесяцігадовы перыяд існавання. Пра тое, колькі медалёў у скарбонцы і што чакае выпускнікоў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, раскажа Ксенія Лебедзева.

Гэты сезон стаў для дынамаўскай хакейнай школы не проста паспяховым, а лепшым. Па-першае, дзіцяча-юнацкая хакейная школа «Дынама» стала спецыялізаванай. Змены статусу чакалі, бо выхаванцы школы не першы год папаўняюць зборныя юнацкіх і маладзёжных каманд краіны.

Аднак быць першымі - не адзіная задача, да якой ідзе школа. У шэрагу з імі таксама ўдасканаленне трэніровачнага працэсу, стварэнне каманднага духу.

З гэтага года выпускнікi спецыялiзаванай хакейнай школы ведаюць, куды iсцi далей.

Дзякуючы хакейнаму клубу "Дынама-Минск" з'явілася наступнае звяно - каманда вышэйшай лігі, якая будзе выступаць рэзервам для галоўнай.

Свайго роду гэта будзе ліфт паміж школай і прафесійнай камандай «Дынама-Маладзечна». Трапяць у яе толькі лепшыя. А значыць, у гульцоў дзіцяча-юнацкай школы з'явіцца яшчэ адна мэта.