Хакейная зборная Беларусі ў маі правядзе 5 матчаў

3 апреля 2024

Зборная Беларусі па хакеі ў маі правядзе пяць таварыскіх матчаў.

Спачатку наша дружына спыніцца ў Казахстане, дзе правядзе трохдзённы турнір з удзелам гаспадароў і каманды "Расія 25". Затым беларусы і расіяне адправяцца ў "Вялікі тур зборных", у рамках якога адбудуцца тры сустрэчы - у Омску, Туле і Мінску. Гульня ў сталіцы Беларусі пройдзе 11 чысла.