Хакей. Тры маладыя гульцы на праглядзе ў мінскім "Дынама"

8 апреля 2020
Гульцы хакейнага клуба "Гомель" Алег Качалоўскі, Аляксандр Скарэнаў і Насер Субхі падпісалі пробныя кантракты з мінскім "Дынама". Качалоўскі пачынаў сезон у камандзе U-20, выступіў на моладзевым чэмпіянаце свету ў групе А першага дывізіёна ў Мінску. Затым вярнуўся ў стан "паўднёўцаў" і правёў 25 матчаў, у тым ліку сем з іх у плэй-оф Экстралігі. У гэтых паядынках Алег набраў 12 ачкоў. Аляксандр Скарэнаў адыграў 64 сустрэчы за "Гомель". У актыве 35 балаў. Насер Субхі правёў 62 матчы, набраўшы 21 ачко. У найбліжэйшы час хлопцы будуць трэніравацца з астатнімі "зубрамі".