Хакей. СКА (Санкт-Пецярбург) - "Дынама-Мiнск" у 19.20 на "Беларусь 5"

19 декабря 2017

Ці згуляе Максім Парфеявец супраць СКА ў Санкт-Пецярбургу? Былы нападаючы "Юнацтва" адправіўся ў чарговае выязное турнэ з новым клубам - мінскім "Дынама". Бакі склалі выпрабавальны кантракт. СКА - безумоўны лідар чэмпіянату, але ў апошняй сустрэчы рэгуляркі "армейцы" перапынілі 10-матчавую пераможную серыю, саступіўшы "Сочы". "Дынама" ідзе на 10-м месцы Захаду, 8 ачкоў да зоны плэй-оф. Прамая трансляцыя супрацьстаяння пачнецца ў 19:20 на "Беларусь 5".