Хакей. КХЛ. СКА (Санкт-Пецярбург) - "Дынама" (Мінск). Прамая трансляцыя на “Беларусь 5” у 19:20

22 января 2019

Чарговую выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" пачне сёння паядынкам супраць СКА з Санкт-Пецярбурга. У студзені каманды ўжо гулялі на "Мінск-Арэне". Тады з лікам 2:0 перамогу атрымалі армейцы з Нявы. Нашы сапернікі займаюць другое месца ў Заходняй канферэнцыі. "Дынама" ідзе на 11-м радку. Прамая трансляцыя матча пачнецца на "Беларусь 5" у 19:20.