Хакей. "Дынама" (Маладзечна) - ХК "Гомель". Прамая трансляцыя ў 19:30 на "Беларусь 5"

5 марта 2018

Трэція матчы чвэрцьфінальных серый плэй-оф чэмпіянату Беларусі праходзяць сёння ў чатырох гарадах краіны. У гэтыя хвіліны наваполацкі "Хімік" прымае "Нёман", "Металург" - "Шахцёр", а "Ліда" - "Юнацтва". У парах лідзіруюць госці з лікам 2:0. У 19:30 на "Беларусь 5" - трансляцыя матча "Дынама" (Маладзечна) - "Гомель". Гэта адзіная пара, дзе ў серыі лідзіруе не фаварыт. "Зубры" двойчы ў Гомелі абгулялі "рысяў" і гатовыя зрабіць сёння яшчэ адзін крок да паўфіналу.