ХК "Нёман" шукае галоўнага трэнера, А. Каршунова зацвярджаць не збіраецца

7 октября 2021

Дакладнасць, як у аптэцы. Гродзенскі "Нёман" прайграў пяць матчаў запар з лікам 1:2, а напярэдадні ў кожным з перыядаў адгрузіў "Дынама-Маладзечна" па дзве шайбы і завяршыў матч разгромам 6:0. Гэтая перамога стала першай для выконваючага абавязкі галоўнага трэнера "Нёмана" Андрэя Каршунова, аднак, паводле яго прызнання і прызнання капітана, кіраўніцтва шукае іншую кандыдатуру.