Хаўер Санеці афіцыйна адкрыў у Мінску філіял акадэміі міланскага "Інтэра"

17 октября 2018

Легендарны футбольны брэнд зараз звязаны і з беларускай сталіцай. Адзін з самых знакамітых футбалістаў XXI стагоддзя Хаўер Санеці сёння афіцыйна адкрыў у Мінску філіял акадэміі міланскага "Інтэра" на базе футбольнай школы Мікалая Мурашкі. Падзея ўрачыстая. Не абышлося і без выканання гімна "Інтэра".

Хаўер Санеці, віцэ-прэзідэнт ФК "Інтэр" (Мілан, Італія): "Першы этап працы акадэміі міланскага "Інтэра" ў Мінску - гэта прыезд італьянскіх трэнераў да вас. Таксама мы чакаем вашых спецыялістаў да нас на стажыроўку. І калі пройдзе гэты навучальны перыяд, мы пачнем наш сумесны шлях. Вельмі важна, што школа будзе працаваць менавіта ў беларускай сталіцы".

Здымачная група Агенцтва тэленавін увесь дзень правяла побач з зорным аргенцінцам. Усе падрабязнасці ў "Галоўным эфіры" ў найбліжэйшую нядзелю.