"Кёльн" - БАТЭ - 5:2

3 ноября 2017

Гол-прыгажун у выкананні Мікалая Сігневіча не дапамог барысаўскаму БАТЭ зламаць супраціўленне "Кёльна" ў Германіі. Матч 4-га тура групавога этапу Лігі Еўропы завяршыўся буйной перамогай немцаў 5:2. Таксама за беларусаў вызначыўся Неманья Мілунавіч. Адзначым, што пасля першага тайма барысаўчане вялі 2:1, а ў другой палове прапусцілі чатыры мячы без адказу. З чатырма ачкамі БАТЭ ідзе трэцім, у "Кёльна" - 3 балы, а ў актыве "Црвены Звезды" - 5 пунктаў.

Сербы ўчора ў Лондане згулялі ўнічыю з "Арсеналам" 0:0. "Кананіры" забяспечылі сабе месца ў плэй-оф, набраўшы ў групе Н 10 ачкоў у 4-х турах.