Чарговы факт бесчалавечага абыходжання літоўскіх сілавікоў з бежанцамі. Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт, напярэдадні ў Іўеўскім раёне лідскія пагранічнікі на лініі мяжы выявілі пяцярых грамадзян Сірыі. Адзін з іх быў у непрытомным стане. Мужчыны распавялі, што літоўскія сілавікі затрымалі іх у лесе. Яны не елі больш за суткі і былі знясілены, прасілі аказаць ім дапамогу. Але замест гэтага літоўцы прывезлі іх да беларускай мяжы і, пагражаючы фізічнай расправай, спрабавалі выцесніць на тэрыторыю Беларусі. Нашы пагранічнікі неадкладна аказалі іншаземцам першую дапамогу і выклікалі медыкаў.
Бежанца з тэмпературай цела 33 градусы даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Урачы дыягнаставалі ў яго пераахаладжэнне.
Літоўскія сілавікі выцеснілі пяцярых бежанцаў у Беларусь
16 января 2022













