К. Маскевіч - сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па грэка-рымскай барацьбе

11 октября 2021

Пераможныя навіны з нарвежскага Осла. Кірыл Маскевіч - сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па барацьбе. У катэгорыі да 87 кг беларус у фінале спрачаўся за золата з Зурабам Датунашвілі, які ў выніку перамог з лікам 9:1. Серабро Маскевіча - гэта другі медаль для зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету, раней на п'едэстал паднімаўся прадстаўнік вольнага стылю Арыян Цютрын. Без узнагарод у Нарвегіі засталася жаночая каманда, практычна ўсе лідары, у тым ліку і прызёры Алімпійскіх гульняў у Токіа Курачкіна і Каладзінская, турнір прапускалі.