Да гэтага часу ў нашу краіну прыляцелі ўсе каманды-ўдзельніцы

8 мая 2014
Апошняя ў Мінск сёння прыбыла зборная Латвіі. На мінулых Алімпійскіх гульнях у Сочы латышы дамагліся поспеху - дайшлі да стадыі чвэрцьфіналу, у выніку каманда заняла 8-е месца. Каманда Тэда Нолана поўная рашучасці палепшыць гэты вынік на мінскім чэмпіянаце свету.
Зборная Латвіі разам з камандай Глена Хенлана згуляе на Мінск-Арэне 19 мая. Пачнуць жа барацьбу на турніры латышы толькі ў нядзелю 11 мая супраць каманды Германіі.