Вядомы склад каманды на таварыскія і адборачныя гульні чэмпіянату свету - 2014 па футболе

27 мая 2013

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Георгій Кандрацьеў назваў склад каманды на таварыскі матч з Эстоніяй і адборачныя гульні чэмпіянату свету - 2014 супраць Фінляндыі. Нават нягледзячы на тое, што частка гульцоў з расійскага чэмпіянату будзе гуляць 30 мая, 1 чэрвеня Кандрацьеў іх ужо чакае ў зборнай. У таварыскай гульне яны наўрад ці выйдуць, але ў матчы з Фінляндыяй галоўны трэнер на іх разлічвае.

Варта адзначыць, што адзінай сур'ёзнай стратай гэтага збору можна назваць толькі адсутнасць траўміраванага Сяргея Карніленкі. Зноў форму зборнай надзене Цімафей Калачоў, доўгі час яму не ўдавалася трапіць у галоўную каманду краіны з-за траўм.