Вынікі цэнтральнага матча 9 тура чэмпіянату Беларусі ў прамым уключэнні

16 мая 2020
У той час, калі на планеце пачынаюць аднаўляцца нацыянальныя чэмпіянаты, сёння, напрыклад, адбыўся рэстарт Бундэслігі,  у Беларусі ў самым разгары 9-ы тур чэмпіянату краіны па футболе. І яго цэнтральны матч, каманды якога маглі б ўзначаліць турнірную табліцу. Барысаўчане сёння, за тыдзень да фінальнага паядынку Кубка краіны паміж БАТЭ і брэсцкім "Дынама", прымалі "Слуцк". 

На "Барысаў-Арэне" працуе наш спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне).