Ірына Курачкіна заваявала бронзу чэмпіянату свету па барацьбе

19 сентября 2019

Мы не стамляемся радавацца за беларускіх спартсменаў. Добрыя навіны прыйшлі з казахстанскага Нур-Султана. Там зараз у разгары чэмпіянат свету па барацьбе. Ірына Курачкіна ў вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў заваявала бронзу. У схватцы за трэцяе месца бабруйчанка не пакінула шанцаў Іавіце Ужэсень  з Польшчы, 4:0.

Акрамя медаля, Ірына заваявала алімпійскую ліцэнзію на Гульні ў Токіа-2020 - другую для нацыянальнай каманды. Пакуль узнагарода Курачкінай - адзіная для зборнай  на планетарным першынстве па барацьбе.