Ілья Шымановіч заняў другое месца на дыстанцыі 50 метраў брасам на этапе Кубка свету па плаванні

18 ноября 2017

Ілья Шымановіч на этапе Кубка свету па плаванні ў Сінгапуры заняў другое месца на дыстанцыі 50 метраў брасам. Паўлу Санковічу трохі не хапіла, каб увайсці ў тройку прызёраў на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем. Беларус - чацвёрты. Яўген Цуркін заняў 6 месца на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем.