Ілья Івашка за крок ад выхаду ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Дубаі

23 февраля 2019

У стартавым раўндзе кваліфікацыі беларус атрымаў валявую перамогу над Аляксеем Ватуціным з Расіі. Першы сэт застаўся за апанентам - 7:5, але ў другім з такім жа лікам мацнейшы быў ужо Івашка. У вырашальнай партыі лепшы тэнісіст Беларусі святкаваў вікторыю - 6:2.