"Гульні.by" зараз у эфіры штодзень!

3 июня 2019
Да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў засталося ледзь больш як два тыдні. І зараз "Гульні.by" ў эфіры штодзень! Мы гатовыя падвесці гледача да спартыўных стартаў на піку формы!  У вячэрніх "Дзённіках" ні слова лішняга, толькі трэніроўкі нацыянальных зборных, жывыя эмоцыі спартсменаў, трэнераў і самыя гарачыя моманты падрыхтоўкі да спаборніцтваў.  У будныя дні за некалькі хвілін да пачатку "Панарамы"  мы не гуляем, а жывём галоўнай спартыўнай падзеяй года  разам з карэспандэнтамі АТН.