Ігар Кавалевіч - галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе

13 сентября 2013

Ігар Кавалевіч змяніў Аляксея Вергяенку на пасадзе галоўнага трэнера маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе. Пакуль ён з'яўляецца выконваючым абавязкі, зацвердзіць Кавалевіча павінны на найбліжэйшым выканкаме Федэрацыі футбола. З 2007-га па 2012-ы год Ігар Мікалаевіч быў галоўным у наваполацкім Нафтане. Таксама ён асістыраваў Георгію Кандрацьеву ў маладзёжцы, якая прабілася на Алімпійскія гульні.