Ігар Бокі заваяваў шэсць залатых узнагарод на чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод паралімпійцаў

11 мая 2016

Беларус Ігар Бокі заваяваў шэсць залатых узнагарод на чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод паралімпійцаў у Партугаліі. Чэмпіён выйграў фінальныя заплывы 50 і 100 метраў вольным стылем, 100 метраў на спіне і батэрфляем, 200 метраў комплексным плаваннем і 400 метраў вольным стылем. Таксама Ігар Бокі стаў бронзавым прызёрам на дыстанцыі 100 метраў брасам. Дарэчы, усяго на рахунку беларускай каманды 10 узнагарод і шостае агульнакаманднае месца.