Гродзенскі "Нёман" - пераможца Кубка Прэзідэнта

8 апреля 2018

Аб галоўнай падзеі хакейнага сезона краіны. Гродзенскі "Нёман" - пераможца Кубка Прэзідэнта! У фінальнай серыі клуб Сяргея Пушкова сустракаўся з мінскім "Юнацтвам". Для таго каб аформіць чэмпіёнства, спатрэбілася 6 матчаў. Усё вырашылася на "Чыжоўка-Арэне". Фінальныя лічбы на табло - 3:2. Пераможную шайбу закінуў Эдуард Грынь. Лік у серыі - 4:2. "Нёман" выйграе кубак другі год запар і 7-ы раз у гісторыі. Па колькасці трафеяў зараз каманда Сяргея Пушкова зраўнялася з "Юнацтвам".

З перамогай хакейны клуб "Нёман" павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Акрамя тытула, гродзенскі клуб заваяваў права выступаць у хакейнай Лізе чэмпіёнаў у наступным сезоне. Характэрна, што ўпершыню ў гісторыі на прэстыжным еўрапейскім турніры выступяць адразу два клубы з Беларусі. "Нёман" - як пераможца чэмпіянату, і мінскае "Юнацтва" - як дзеючы ўладальнік Кантынентальнага кубка.