Гасцямі анлайн-канферэнцыі сталі Павел Булацкі і каментатар Уладзімір Навіцкі

1 февраля 2018

Белтэлерадыёкампанія пачынае спартыўны тэлемарафон. Тыдзень застаўся да адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў. Якія віды спорту прадстаўленыя? І якіх сенсацый чакаць ад стартаў? Сёння гасцямі анлайн-канферэнцыі сталі дырэктар канала "Беларусь 5" Павел Булацкі і каментатар Уладзімір Навіцкі. Колькі часу нададуць прамым трансляцыям і як правільна завецца сталіца Алімпіяды, можна даведацца на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Акрамя таго, тэлеканал "Беларусь 5" пацешыць гледачоў паўторамі самых відовішчных відаў спорту. Для выгоды гэта будзе зроблена ў вячэрніх эфірах. Можна сказаць, што алімпійская тэлезборная Белтэлерадыёкампаніі пераходзіць на кругласутачны рэжым працы.