"Гонка легенд". Прамая трансляцыя жаночай гонкі ў 13:25 на "Беларусь 5"

12 сентября 2015

Раўбічы сёння прымаюць унікальны спартыўны фэст, у якім будуць удзельнічаць самыя яркія зоркі сусветнага біятлона. У гэтыя хвіліны балельшчыкі ўжо займаюць месцы. У праграме спаборніцтваў 3 гонкі, 2 суперспрынты (мужчынскі і жаночы).

Наша здымачная група з самай раніцы працуе ў Раўбічах, і зараз на прамую сувязь са студыяй выходзіць спартыўны аглядальнік Андрэй Іваноў. Людзі, якія прыехалі ў Беларусь, з пункта гледжання ўзнагарод як мінімум не саступаюць дзеючым біятланістам. Фішэр, Грос, Ханевальд, Грайс, Зідэк, Пуарэ - хіба маюць яны патрэбу ў дадатковым знаёмстве? Зразумела, ёсць балельшчыкі, якія захапіліся біятлонам, напрыклад, пасля Алімпіяды ў Сочы, вось для іх я скажу лічбамі: толькі ўявіце, разам вышэйзгаданыя біятланісты на Алімпіядах і чэмпіянатах свету заваявалі 48 залатых медалёў! Калі ж падлічваць срэбра і бронзу - атрымаецца фантастычная лічба.

Нягледзячы на тое, што першая гонка пачнецца арыентовачна ў 13:45,

балельшчыкаў тут ужо даволі шмат. Напярэдадні дырэктар спарткомплексу гаварыў аб лічбе 10 тысяч чалавек, гэта вельмі сур'ёзная лічба. Хоць яна не здзіўляе, улічваючы "калібр" спартсменаў, якія пагадзіліся падтрымаць распачынанне Дар'і Домрачавай. Зрэшты, шматлікія аматары біятлона прыязджаюць сюды і дзеля нашай трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі.

У праграме спаборніцтваў 3 гонкі, 2 суперспрынты, мужчынскі і жаночы, па выніках якіх будуць сфарміраваныя каманды для выступлення ў эстафеце. Зрэшты, што важна балельшчыку? Правільна, доступ да цела куміра! Менавіта таму арганізатары прадугледзелі аўтограф-сесію!

Такім чынам, яшчэ раз, жаночая гонка пачнецца ў 13:45, у 14:30 на дыстанцыю пойдуць мужчыны. Зразумела, вынік тут адыходзіць на другі план, усе сродкі пойдуць на будаўніцтва дзіцячага хоспіса, але ўлічваючы, што алімпійскія чэмпіёны былымі не бываюць па азначэнні, барацьбе быць, у гэтым я ўпэўнены. Балельшчыкі любяць інтрыгу, і спартсмены гэта добра засвоілі за час сваёй прафесійнай кар'еры. Мяркую, у 15:00 мы зноў выйдзем на сувязь, распавядзем новыя падрабязнасці, даведаемся хто перамог у жаночай гонцы і, магчыма, паспеем пагаварыць аб мужчынскай!