Галандцы вырываюць пуцёўку ў плэй-оф Лігі нацый у дывізіёне А

20 ноября 2018

Галандцы на апошніх хвілінах выязнога матча з Германіяй вырываюць пуцёўку ў плэй-оф Лігі нацый у дывізіёне А. Ужо да сярэдзіны першага тайма аранжавыя саступалі 0:2, на 85-й хвіліне Квінсі Промес скараціў адставанне гасцей, а ў кампенсаваны час Ван Дэйк аднавіў парытэт 2:2. Галандцы абыходзяць французаў па асабістых сустрэчах, немцы замыкаюць трыа.