Гандбольная зборная вярнулася з Босніі і прывезла перамогу ў матчы адбору на Еўра-2020

13 июня 2019

Гандбольная зборная вярнулася з Босніі, дзе праводзіла важны матч адбору на Еўра-2020. Наша каманда ўпэўнена перамагла  саперніка - 31:25 і практычна вырашыла задачу выхаду на топ-турнір.

Заключны матч кваліфікацыі беларусы правядуць у нядзелю супраць Фінляндыі ў Брэсце. Перамога гарантуе траплянне на чэмпіянат Еўропы.