Футбольны клуб "Мінск" вяртаецца

1 июня 2020
Пасля двухтыднёвай паўзы "гараджане" правядуць чарговы матч чэмпіянату Беларусі па футболе. Сапернік у 11-м туры - "Слуцк". "Цукарнікі", дарэчы, нават лідзіравалі ў чэмпіянаце, але зараз не могуць перамагчы ў трох матчах запар і займаюць пятую пазіцыю. "Мінск" - у другой палове турнірнай табліцы, у каманды ёсць яшчэ дзве гульні ў запасе. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 17:50 на "Беларусь 5".