Футбольны клуб Мінск і сталічнае Дынама - у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы

26 июля 2013

Футбольны клуб Мінск і сталічнае Дынама выйшлі ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы. Напярэдадні гараджане ў Жодзіне прымалі мальтыйскую Валету. Пасля нічыёй у гасцях - 1:1, каманда Вадзіма Скрыпчанкі атрымала ўпэўненую перамогу дома - 2:0. Раман Васілюк на 53-ай хвіліне адкрыў лік, падвоіў перавагу Віталь Кібук.


Другі сталічны клуб Дынама, пасля хатняга паражэння ад Лакаматывы 1:2, у Загрэбе здолеў перайграць мясцовую дружыну 3:2. І за кошт большай колькасці галоў на чужым полі прайшоў далей. У Малдове паядынак у адказ паміж Міласмі і салігорскім Шахцёрам таксама завяршыўся ўнічыю 1:1. У серыі пенальці поспех была на баку гаспадароў.


1 жніўня ў Гродне футбалісты Мінска згуляюць супраць шатландскага Сент-Джонстана, які выбіў нарвежскі Русенборг. А бела-блакітныя ў Брэсце прымаюць турэцкі Трабзанспар, які адолеў 7:2 па суме двух сустрэч ірландскі Дзеры Сіці. Матчы ў адказ 8 жніўня.