Футбольная зборная Беларусі апусцілася на адну пазіцыю ў рэйтынгу ФІФА

3 сентября 2015

Зараз беларуская каманда займае 97 месца. За мінулы месяц падапечныя Аляксандра Хацкевіча матчаў не праводзілі, а зараз рыхтуюцца да дзвюх адборачных сустрэч да чэмпіянату Еўропы. Нагадаем, камандзе трэба будзе згуляць са зборнымі Украіны і Люксембурга. Наступны рэйтынг ФІФА будзе апублікаваны 1 кастрычніка.