Футбольная Ліга чэмпіёнаў. У сераду пройдуць восем матчаў чацвёртага тура

6 ноября 2019
Чацвёрты тур футбольнай Лігі чэмпіёнаў прадоўжыцца сёння яшчэ васьмю паядынкамі. "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа супрацьстаянне "Лакаматыва" і лідара групы D "Ювентуса". Пачатак трансляцыі ў 20:40. Акрамя таго, выдзелім матчы паміж заграбскім "Дынама" і "Шахцёрам" (у абедзвюх каманд роўная колькасць ачкоў), а таксама сустрэчу "Тотэнхэма" і "Црвены Звезды". Анлайн гульнявога дня ў эфіры "Беларусь 5"  пачнецца ў 22:45.