Футбольная Ліга чэмпіёнаў: Данецкі "Шахцёр" і міланскі "Інтэр"згуляюць 28 верасня

28 сентября 2021

У гэтым розыгрышы футбольнай Лігі чэмпіёнаў прыйшоў час матчаў другога тура. Данецкі "Шахцёр" і міланскі "Інтэр" стартавалі на турніры з паражэнняў і зараз сыдуцца адзін з адным у паядынку квартэта Д. У "нейрадзуры" з'явіцца выдатная магчымасць адпомсціць "гарнякам" за леташні розыгрыш Лігі Еўропы, калі менавіта каманда з Данецка закрыла італьянцам выхад у плэй-оф, пакінуўшы тых на апошнім месцы ў групе. Чым жа завершыцца сённяшняе супрацьстаянне, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Адразу пасля гэтага паядынку - матч ПСЖ і Манчэстэр Сіці.