Чатыры медалі заваявалі беларускія спартсмены ў першы дзень чэмпіянату свету па самба

11 ноября 2017

Чатыры медалі, у тым ліку два срэбры і дзве бронзы, заваявалі беларускія спартсмены ў першы дзень чэмпіянату свету па самба. Срэбнымі прызёрамі сталі Кацярына Пракапенка ў вазе да 60 кілаграмаў і Вольга Намазава ў вазе да 72. Бронзавыя ўзнагароды дасталіся Аляксандру Коксе, які выступае ў вазе да 68 кілаграмаў і Лэйле Абасавай у вазе да 48.