Фізкультурны комплекс адкрыўся напярэдадні ў Валожыне

27 ноября 2017

Гэта першы такі спартыўны цэнтр ва ўсім раёне. Больш за ўсё мясцовыя жыхары чакалі з'яўлення басейна. Іх два - дарослы і дзіцячы. За дзень тут змогуць паплаваць больш як 300 чалавек. Акрамя басейнаў, тут ёсць трэнажорная зала, зала для барацьбы, таксама пляцоўкі для валейбола, футбола, баскетбола, на якіх можна праводзіць спаборніцтвы. Для балельшчыкаў як мінімум 150 месцаў. На адкрыцці пабывала Юлія Грызунт.

Для Ігара Шайтара адкрыццё спартыўнага цэнтра ў Валожыне стала літаральна пачаткам новага жыцця. Ужо вядомы ў сталіцы спартсмен, майстар спорту па паўэрліфтынгу марыў вярнуцца на радзіму, вось толькі працягваць кар'еру ў Валожыне было немагчыма. Цяпер тут можна не толькі займацца, але і трэніраваць будучых чэмпіёнаў.

Ігар Шайтар, майстар спорту па паўэрліфтынгу:

"Цэнтр досыць сучасны, трэнажоры добрыя. Тут нядрэнна будзе займацца для нашай моладзі. Таму што раней няма дзе было займацца. Быў адзін спартыўны цэнтр "Надзея", але ён вельмі цесны, мінулае стагоддзе. Тут ужо сучасна".

Акрамя Ігара Шайтара, новае месца працы тут знайшлі яшчэ паўсотні спецыялістаў. З першага дня нагрузка ў трэнераў сур'ёзная. Жыхары горада прыйшлі на адкрыццё комплексу ўжо ў спартыўнай форме.

Вядома, больш за ўсё жыхары Валожына чакалі адкрыцця менавіта гэтай часткі комплексу. Бо раней у горадзе басейна не было. Зараз іх два – дзіцячы і дарослы.

Адначасова тут могуць знаходзіцца да 40 чалавек. За дзень больш як 300. Прычым, каб паплаваць, чакаць выхадных не трэба. У будныя дні комплекс працуе да 10 вечара.

І нават правесці сапраўдныя спаборніцтвы. Тут ёсць універсальная зала для гульняў у футбол, баскетбол, тэніс. Падтрымаць пачаткоўцаў-спартсменаў змогуць адначасова амаль 200 чалавек. Таксама ў комплексе ёсць зала для барацьбы, фітнесу і нават 4 сауны.

Яшчэ тры раёны Мінскай вобласці чакаюць будаўніцтва басейна. Згодна з планам, у першую чаргу яны з'явяцца на базе школ.