Фінансавая міліцыя атрымала дадатковыя паўнамоцтвы ў барацьбе з ілжэпрадпрымальніцтвам

21 января 2016

Фінансавая міліцыя Беларусі атрымала дадатковыя паўнамоцтвы ў барацьбе з ілжэпрадпрымальніцтвам. Адпаведны ўказ напярэдадні падпісаў Кіраўнік дзяржавы.

Зараз органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю маюць права выдаваць загады - іх будуць адрасаваць тым контрагентам, якія ажыццяўлялі здзелкі з ценявымі кампаніямі. Тыя суб'екты, якія згодзяцца з паведамленнем, павінны будуць выплаціць падаткі за сродкі, праведзеныя праз ценевікоў. У гэтым выпадку контрагенты вызваляюцца ад адміністрацыйнай адказнасці. Прадугледжаныя ўказам меры грунтуюцца выключна на прававых і зразумелых бізнес-супольнасці правілах.

Раміль Сапараў, начальнік аддзела ДФР Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Зараз будуць створаны ўмовы няўхільнасці пакарання. Скажам так, нават няўхільнасці выканання падатковых абавязацельстваў. Таму што калі мы ўстановім ілжэструктуру, збяром доказы, што гэта лжэструктура гаспадарчыя аперацыі не ажыццяўляла, а выкарыстоўвалася толькі ў супрацьпраўных мэтах".

Пасля гэтай працэдуры так званыя фінансавыя кампаніі будуць заносіцца ў адзіны рэестр, а ўсе кліенты фірм атрымаюць загад аб праверцы. Такім чынам, у прадпрымальнікаў, што сэканомілі на падатках, з'явіцца апошні шанц разлічыцца з дзяржавай. У адваротным выпадку ўсе фінансавыя аперацыі падазроных кампаній будуць правераны з асаблівай увагай.