Фiнал Кубка свету па біятлоне. Хварэем за нашых

12 марта 2017

У Фінляндыі завяршаецца перадапошні этап Кубка свету па біятлоне. У Кантыялахці сёння дзве гонкі. У 15:25 стартуе супермікс. Тут з беларусаў выступяць Дар'я Юркевіч і Сяргей Бачарнікаў. А ў 18:15 змяшаная эстафета. Хварэем за нашых Ірыну Крыўко, Надзею Пісараву, Дзмітрыя Абашава і Максіма Вараб'я. Прамыя трансляцыі - на "Беларусь 5".