Вожык Спайкі - талісман ЧС-2021 па хакеі

24 февраля 2020
Знаёмцеся, гэта Вожык Спайкі! І ён - талісман чэмпіянату свету па хакеі 2021 года, які прымуць Беларусь і Латвія. Сёння адбылася афіцыйная прэзентацыя маскота. На званне галоўнага сімвала  маючага адбыцца турніру прэтэндавалі больш  за 100 работ  ад прадстаўнікоў абедзвюх краін. Дарэчы, свае заяўкі прысылалі як прафесійныя мастакі і студыі дызайну, так і проста аматары хакея.

Арганізатарамі конкурсу быў заснаваны прыз сімпатый гледачоў. Па выніках беларускага народнага галасавання перамог Хрушч.

У Латвіі прыз сімпатый гледачоў дастаўся рабоце латвійскага дызайнера Яніса Бурмейстэрса, які прапанаваў вобраз Вожыка.

Спецыяльнае журы, куды ўвайшлі спартсмены, спевакі, селебрыці і прадстаўнікі аргкамітэта, правялі сваю ацэнку прапанаваных работ. Зважалі на графічнае выкананне, адпаведнасць тэматыцы, крэатыўнасць ідэі, сумяшчальнасць персанажа з традыцыямі і культурай краін. Па выніках падсумавання балаў конкурснай камісіі  першае месца заваяваў Янот Гуляка. Другім стаў Вожык, а трэцім  Янот Рымі.

Вожык - адзін з найбольш папулярных персанажаў у міфалогіі краін. Аднак у візуальным выкананні ўсіх прапанаваных у конкурсе вожыкаў  не хапала дынамікі, энергічнасці і "хакейнасці". Таму было вырашана дапрацаваць - скампіляваць вобраз Вожыка і Янота Гулякі. Так і з'явіўся Вожык Спайкі.

Чэмпіянат свету, які пройдзе з 7  па 23  мая 2021 года, прымуць сталіцы абедзвюх краін.