Еўрапейскія гульні ў Беларусі ў 2019 годзе могуць стаць адным з этапаў кваліфікацыі баскетбола "3 на 3" на Алімпіяду-2020 у Токіа

1 июля 2017

Гэта нашаму каналу заявіў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў падчас адкрыцця чэмпіянату краіны. Адзначым, гэты від спорту ўключылі ў алімпійскую праграму менш чым месяц таму. І беларускія Еўрагульні стануць найбуйнейшым турнірам і маштабным адборачным тэстам.

Што датычыцца алімпійскай перспектывы віду спорту, - будуць разыгрывацца 2 камплекты ўзнагарод - па адным у мужчын і жанчын.