Яўген Ціханцоў - чэмпіён свету па цяжкай атлетыцы

26 сентября 2019

Беларус Яўген Ціханцоў выйграў золата на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы. Напярэдадні ў Патаі, дзе праходзяць спаборніцтвы,  наш спартсмен па суме дваябор'я набраў 398 кг. З бліскучым выступленнем на планетарным першынстве Яўгена Ціханцова павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Таксама 19-гадовы штангіст стаў уладальнікам дзвюх малых сярэбраных узнагарод. Другім Ціханцоў быў у рыўку і практыкаванні штуршок. 

Для зборнай Беларусі гэта золата - першая ўзнагарода ў дваябор'і на бягучым планетарным форуме. Усяго ж у скарбонцы зборнай на дадзены момант 4 медалі. Раней малое серабро ў рыўку заваяваў Аляксандр Бярсанаў.