Яўген Бярозкін і Аляксандр Паўлавец выкліканыя ў нацыянальную зборную Беларусі па футболе

8 июня 2017

Абодва гульцы ўчора дапамаглі моладзевай зборнай выйграць у Сан-Марына на старце кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы - 2019 1:0. Дарэчы, Бярозкін у гэтай сустрэчы зарабіў пенальці. Нагадаем, нацыянальная каманда заўтра згуляе ў кваліфікацыі чэмпіянату свету супраць Балгарыі, а 12-га чысла беларусы правядуць таварыскі матч супраць Новай Зеландыі.