Этап Кубка свету ў Аберхофе стартуе сёння жаночым спрынтам

4 января 2018

Мека біятлона, самы папулярны этап Кубка свету ў Аберхофе стартуе сёння жаночым спрынтам. Лідар зборнай Беларусі Дар'я Домрачава выйдзе на дыстанцыю чацвёртай. У Надзеі Скардзіны будзе 20-ы нумар. Ірына Крыўко ў старт-лісце 46-я, Надзея Пісарава - 59-я. Апошняй з нашых спартсменак стартавыя вароты пакіне Дзінара Алімбекава - яна 80-я. Усяго ж спаборнічаць будуць 95 біятланістак. Прамую трансляцыю спрынту "Беларусь 5" пачне ў 14:20.